Шэг — гэта свінгавы Танец, які ўпэўнена набірае папулярнасць па ўсім свеце ў апошнія дзесяць гадоў. Мы не адстаем ад усёй планеты і аб’яўляем 20 кастрычніка Новы набор на Collegiate Shag у «Качэлях»!
20 кастрычнiка новы набор на Collegiate Shag
Школа танцаў «Качэлі» рада паведаміць аб адкрыцці новага набору ў групу па Collegiate Shag. Гэты неверагодна вясёлы, энергічны і жывы танец паглыне вас з галавой з першага погляду! Паверце, вы закахаецеся ў яго і ўжо не зможаце спыніцца!
Таленавітыя выкладчыкі, сапраўдныя фанаты танца — Вова і Маша, раскрыюць усе тонкасці, нюансы і сакрэты Шэга. Будзе неверагодна весела і цікава! Калі вы ўжо танцавалі Шэг раней, то можна далучыцца і замацаваць вашыя веды!
Першы занятак: 20 кастрычніка ў 14:00.
→ Першая гадзіна — бясплатна!
→ Прыходзіць парай не абавязкова.
→ Папярэдні досвед у танцах не важны.
→ Далучыцца да групы можна будзе і ў наступныя пару тыдняў.
→ Упершыню ў нашай школе курс будзе весціся на беларускай мове! Не выпусціце шанец вывучыць новы танец у новым фармаце!
Месца: вул. Зм. Бядулi, д. 13
Час: па нядзелях у 14:00 — 16:00
Выкладчыкi: Уладзімір Грыбаедаў і Марыя Грыбаедава
Азнаёміцца з нашымі цэнамі можна тут.
Гэтак жа не забудзьцеся пра нашы скiдкi i бонусы!